BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларуска-польскі музычны праект CzesLove выступіць у Варшаве

У Варшаве выступіць беларуска-польскі музычны праект CzesLove. Імпрэза пройдзе 5 красавіка пры ўдзеле запрошаных артыстаў. Акрамя таго, на падзеі чакаюцца і новыя кампазіцыі.

Распавядае ўдзельнік бэнду Чэслаў:

-Сыграем канцэрт, які можна прымеркаваць да двух нагодаў. Першая і самая галоўная нагода – гэта вяртанне нашага “снежнага чалавека” са Славацкіх гор. Напэўна вы па ім ужо засумавалі, па гэтай неверагоднай харызме, па вусах. За доўгі прамежак часу – першы канцэрт з Леанідам. А па-другое, як пазначана на афішы, “варшаўскі стыль на складзе бутэлек”. Бо не так даўно выйшла нашая песня “Варшаўскі стыль”.

Імпрэза адбудзецца на пляцоўцы Skład Butelek па адрасе 11 Listopada 22.

Больш інфармацыі пра мерапрыемства –  у суполцы на Facebook: https://fb.me/e/ihCgbCSKe.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя