BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларуска-польскія праекты Czes&Love і Dr. Vovhu зладзяць сумесны канцэрт

Беларуска-польскія праекты Czes&Love і Dr. Vovhu зладзяць сумесны канцэрт у Варшаве. Імпрэза пройдзе ў суботу, 30-га лістапада, на пляцоўцы Dom Spotkań Genewska (Genewska 24).

“Гэтае вельмі атмасфернае месца”, – распавядае музыка-суарганізатар Czeslove.

-Гэта такі катэдж, у якім жывуць артыстычныя людзі. Там адбываюцца групавыя заняткі ёгай, воркшопы, калектыўныя прагляды фільмаў, добразычлівыя, светлыя тусоўкі, размовы. І раз на месяц ці два, граем паўкамеральныя канцэрты, каб бліжэй пазнаёміцца з артыстамі ў цёплай атмасферы.

Сёння чакаецца музыка ў жанрах tribal, oriental, reggae, dub ад праекту Czes&Love, а dr. Vovhu прапануе ўсім ambient, chillout, lo-fi.

Больш пра падзею можна даведацца па спасылцы: https://www.facebook.com/events/s/koncert-czeslove-dr-vovhu/797223285828170/?rdid=DMc7YHzv3hw2F2Ys&share_url=https%3A%2F%2Fwww.facebook.com%2Fshare%2FKmteyKXu5rctJPRi%2F

Цалкам матэрыял:

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя