Востра стаіць пытанне з колькасцю людзей, якія цяпер неабходныя для фронту.

Да таго ж пакуль што Украіна і ўкраінцы маюць яшчэ большую патрэбу ў дапамозе з боку ЗША ды краінаў Захаду, – пра гэта распавяла беларуска спадарыня Таццяна, якая ў ваенны час жыве на ўкраінскай тэрыторыі:
— Я думаю, што людзі маюць помніць пра тое, што вайна не скончылася. Ужо два гады, нават больш прайшло, і ўкраінцы да гэтага часу стаяць, мы змагаемся.
Цяпер больш актуальная інфармацыя — гэта наступленне пад Харкаўшчынай. Мы ўсе сочым за гэтымі навінамі, перажываем, бо Харкаў — вялікае места, мае больш за мільён жыхароў, вельмі прыгожае. І людзі штодня паміраюць, і мы вельмі перажываем, што будзе далей.
Актыўныя баявыя дзеянні ва Украіне не спыняюцца звыш двух гадоў. Цяпер адбываецца чарговая хваля мабілізацыі ва ўкраінскай дзяржаве. Чакаецца, што на пачатку лета Расея пойдзе ў чарговы наступ.
Беларускае Радыё Рацыя






