
Амаль што за два гады жыццё не зрушылася з той самай кропкі. Мы заўсёды знаходзімся ў 2022 годзе. І пакуль пра гэта ўсё нават не хочацца думаць, — распавяла беларуска Алена Жаркевіч, якая ў ваенны час працягвае знаходзяцца ва Украіне:
— Калі я з сынам уцякала з Беларусі, ва Украіне была вайна, і я гэта ведала. І я бегла з Беларусі ва Украіну, дзе ідзе вайна. Я гэта разумела і разумею цяпер. Вайна ва Украіне не такая страшная, як рэжым Лукашэнкі — ён для мяне страшнейшы асабіста.
Літаральна праз месяц будзе два гады з маманту пачатку поўнамаштабнай вайны на ўкраінскай тэрыторыі. З моманту анексіі Расеяй Крыму, Луганскай і Данецкай вобласці мінула ўжо практычна 10 гадоў.
Беларускае Радыё Рацыя






