BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларуска стварыла чат для дапамогі дзецям-эмігрантам

Беларуска стварыла чат “Я прыеду хэлп”, скіраваны на дапамогу дзецям-эмігрантам, якія цяпер жывуць у Польшчы і маюць абмежаваныя магчымасці. Аўтарка праекту – мастацтвазнаўца Эльвіра Каралёва, якая раней ладзіла выставы для такіх маладых людзей. Мэту новага праекту – тэлеграм-чату – патлумачыла Эльвіра Каралёва:

У мяне задача адна, як і ў нашай інклюзіўнай супольнасці – гэта вырашаць свае праблемы і задачы самастойна. Ніхто акрамя нас на нас не зверне ўвагі, не дапаможа. На самой справе здаецца, што ўсё ствараецца неяк вельмі хутка. Напрыклад, да рашэння стварыць менавіта такі чат, дзе мы збіраем усіх дзяцей з Беларусі, Украіны і іншых краін у Польшчы, якія патрабуюць дапамогі, мы ішлі да гэтага год.

Яшчэ ў мінулым годзе мы абмяркоўвалі з бацькамі, што трэба было б недзе гэта сабраць. Гэтай інфармацыі шмат у інтэрнэце, якім дзецям можна дапамагаць і гэтак далей, такіх рэсурсаў вельмі шмат. Але калі чалавек запаўняе дэкларацыю і павінен плаціць падаткі, то канешне было б добра, каб у цябе пад рукой штосьці было. Дзе можна было б падгледзець, дзе сабраныя нейкія дадзеныя. Нашы дзеці, я скажу так, не хочацца выдзяляць нацыянальнасць, але даводзіцца, бо менавіта мігранты з інваліднасцю яны ў яшчэ больш уразлівыя.

Можа быць больш ахвотна дапамогуць польскаму дзіцяці палякі, складана тут сказаць. Таму мы неяк вырашылі звярнуць асаблівую ўвагу, зрабіць такі акцэнт на тым, што ёсць вельмі шмат дзяцей, якім трэба дапамагаць, ёсць дзеці з нашых краін і ім, як нікому, патрэбная асаблівая дапамога.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:

Разам з тым Эльвіра Каралёва зазначыла, што працягне займацца арганізацый выстаў і іншых падзей для людзей з абмежаваннямі.

Беларускае Радыё Рацыя