
Па сямейных абставінах у часе вайны ва Украіне апынулася беларуска спадарыня Вераніка. Нягледзячы на ваенны стан, яна прыехала ў краіну-суседку да свайго будучага мужа, – распавяла сама рэспандэнтка:
— Пераехала ва Украіну я паўтара года таму. Рэч у тым, што мы пазнаёміліся з маім будучым мужам, як толькі пачалася вайна. То бок літаральна за пару месяцаў. Мы з ім камунікавалі, і падчас вайны ў жніўні 22-га года я ўжо пераехала ва Украіну. То бок, на той момант вайна ўжо ішла. Але папраўдзе было крыху страшна, але ў мяне муж вайсковец. Таму ён сказаў, што нічога страшнага, калі што, мы прыдумаем што-небудзь, і я буду ў бяспецы. Я паверыла, і выходзіць, што так і паехала.
Суразмоўца дадала, што ва Украіне яна адчувае сябе бяспечней чым у Беларусі. Таму што як мінімум яе абараняе муж вайсковец.
Беларускае Радыё Рацыя






