Ва ўкраінскім грамадстве цяпер адчуваецца стомленасць. Таму ідэю перамоваў з Расеяй у грамадстве падтрымоўвае палова.

Другая палова гатовая далей змагацца за ўкраінскую дзяржаўнасць на фронце, – у гэтым перакананая беларуска Крысціна Вайтэнка, якая цяпер знаходзіцца ва Украіне:
– Людзі дзеляцца 50 на 50. Хтосьці ўжо гатовы на перамовы, хтосьці кажа «не« катэгарычна. Проста засталося, няма, відаць, выйсця пакуль. Усе проста пакуль стаміліся ад вайны.
Беларуска Крысціна Вайтэнка дадала, што ва Украіне яна знаходзіцца толькі два тыдні. Але першыя змены, якія кінуліся ў вочы, гэта тое, што змяніліся самі ўкраінцы. А таксама адчуваецца прызвычаенасць да ваенных дзеянняў, яны ўспрымаюцца як норма.
Беларускае Радыё Рацыя






