BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларуска ва Украіне распавяла чаго там баяцца больш за ўсё

У час паветранай трывогі жыццё працягваецца. А за ўсю вайну прыходзілася спускацца ў бомбасховішча толькі адзін раз, прылёты ракет і дронаў – гэта ўжо своеасаблівая норма.

Здымак ілюстрацыйны

Пра стан рэчаў распавяла беларуска спадарыня Ліза, якая ў ваенны час знаходзіцца ва Украіне:

– Больш за ўсё запомнілася тое, што патрапілі па Дняпры вялікай ракетай. Што найбольш хвалюе? Напрыклад тое, што ў нас у горадзе ёсць пагроза ўдару па дамбе, і магчымасць таго, што моцна затопіць горад, за гэта зараз моцна перажываюць. У на вялікая дамба, і былі ўжо некалькі разоў удары па ёй. Ёсць невялікія пашкоджанні. І калі яна будзе пашкоджана, у Дняпры вельмі моцна павысіцца ўзровень вады, тады вельмі моцна затопіць гарады.

Расейская агрэсія на Украіну працягваецца ўжо 1000 і 14 дзён. Украінскі бок у адказ на дзеянні расейскага запускае дроны на тры вобласці Расейскай Федэрацыі і акупаваны Крым. Ідуць далей баі ў накірунку Курахоўшчыны, Пакрошчыне і Врэмаўскім накірунку.

Беларускае Радыё Рацыя