Беларускае Радыё Рацыя шукае журналістаў-фрылансераў на Бельскі, Гайнаўскі і Сямятыцкі паветы.
Ад кандыдатаў патрабуецца:
-веданне беларускай і польскай моваў;
-мабільнасць і аператыўнасць;
-кампетэнцыі і заангажаванасць ў жыццё беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы;
-веды пра грамадска-палітычную і культурную сітуацыю на Падляшшы;
-зацікаўленне беларускімі пытаннямі ў агульным (Рэспубліка Беларусь, беларуская дыяспара);
-жаданне працаваць журналістам-радыйшчыкам.
Пажадана:
-досвед у працы журналіста, асабліва на радыё;
-умеласць ставіць пытанні;
-уменне мантажу, апрацоўкі гуку;
-фатаграфаванне:
-мець свой сродак транспарту;
-польскае грамадзянства, або іншай краіны Еўразвязу.
Беларускае Радыё Рацыя гарантуе
-прылады да працы;
-магчымасць працоўнага, прафесійнага навучання.
Кантакты:
[email protected]
[email protected]