
Праблемы з залічэннем у вышэйшыя ўстановы Чэхіі ці з атрыманнем візы ў такую краіну ўсё яшчэ застаюцца актуальнымі на пачатак 2025 года для беларускага студэнцтва. Гэта пры тым, што за апошнія пяць гадоў пачынаючы ад 2020 падрасло новае пакаленне беларусаў, якія хацелі б інтэгравацца ў еўрапейскую сістэму адукацыі, — распавёў прадстаўнік Беларускага студэнцтва Чэшскай рэспублікі, сябар камісіі па адукацыі Каардынацыйнай рады Аляксандр Паршанкоў:
— Праблемы застаюцца ранейшымі. Галоўная праблема — гэта немагчымасць развіцця беларускага студэнцтва, бо дагэтуль дзейнічае забарона на выдачу візаў. Калі ты проста студэнт, ты не можаш прыехаць у Чэхію — ты павінен мець або адмысловую стыпендыю, якую цяжка атрымаць, або быць ахвярай пераследу. А мы разумеем, што маладыя людзі, якія цяпер знаходзяцца ў статусе абітурыентаў, у 2020 годзе былі яшчэ зусім дзецьмі, і хто з іх мог мець нейкае дачыненне да тых пратэстаў?
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Аляксандр Паршанкоў спадзяецца, што сёлета чэшскія ўлады прыслухаюцца да беларускага студэнцтва і беларускай дыяспары ў цэлым і выпрацуе разам з беларусамі механізмы, якія б спрыялі прыезду большай колькасці беларускіх студэнтаў у Чэхію.
Беларускае Радыё Рацыя