“Цяпер у сувязі з хвалямі чарговых затрыманняў у краіне нашая сітуацыя ўскладняецца, а дапамога становіцца больш неабходнай”, – распавялі прадстаўнікі арганізацыі Васіль Плешкуноў і Алег Кулеша нашаму радыё.

РР: БАП “Да волі” збірае грошы. З якой мэтай?
-Грошы заўжды пратрэбныя. Але ў нас існуе шэраг праектаў, па праекце “Зямля” у нас увесь час гэтая праца вядзецца і зараз вельмі складаная сітуацыя нават з набыццём страховак. Ёсць асобная група людзей, якія проста не могуць сабе гэтага дазволіць. Але стаіць вялізная патрэба ў набыцці страховак для цэлай групы людзей. У нас ужо засталося не багата на гэта сродкаў. Дзякуй, нашым жыхарам Варшавы і чату “Акцыі Варшавы”. Таксама ў нас існуе яшчэ адзін праект, таксама доўгатэрміновы. І мы разлічваем, што ён бузе працаваць вельмі моцна, гэта праект “Прытулак”. Гэта пра шэлтар Уроцлава.
-Людзі, калі прыязджаюць, у іх няма нічога. Я сам калісьці прыехаў з пустой кішэняй. Людзям патрэбна дзесьці жыць, а каб жыць у нашым шэлтары,таксама трэба, каб яны штосьці елі, дзесьці спалі.
-Самае галоўнае, што напрыканцы года ў нас з’явіліся вялікія складанасці з аплатай арэнды за шэлтар. Дзякуй Богу, суполка Уроцлава вельмі моцна дапамагла нашаму шэлтару. Уроцлаўцы проста цудоўныя людзі. Яны фактычна назбіралі грошы за два месяцы, і мы мяркуем, што супраца з BayHelp у нас працягнецца і на будучы год фінансаванне мы здолеем знайсці, але ўсё роўна, бліжэйшыя два месяцы тысяч 18 злотых нам трэба дзесьці знайсці.
РР: Апошнім часам адбываліся чарговыя ператрусы, чарговыя “візіты” сілавікоў да беларусаў. Ці адчулі вы гэта ў БАП «Да волі»?
-Так, безумоўна. Па-першае, так як і праваабарончыя пляцоўкі, як і службы “Дысідэнт” і “Байсол”, або BayHelp, мы таксама вядзем сваю статыстку. Да нас таксама паступаюць звесткі непасрэдна з Беларусі і можна сказаць, што насамрэч, у Лукашэнкі застаўся такі вялізны сполах ад 2020 года, што ён проста вышкалёўвае, каб было ідэальна ўсё з іх боку. Для гэтага трэба быць падрыхтаванымі. Таму што колькасць затрыманняў вялізная. Прычым, апошнія звесткі, якія да нас даходзяць, гэта бессэнсоўнае затрыманне. На мой погляд, усё гэта можна патлумачыць тым, што па Менску рэжым Лукашэнкі асабліва нічога не зробіць, бо гэта вялізны горад, а запалохаць усю краіну менавіта праз маленькія мястэчкі, зрабіць гэтыя “пасадкі” заранёў, рэжым папярэджвае, што не будзе ў гэтым годзе варыяцый “устрымаўся”, альбо “супраць”. Усё будзе зроблена як у самыя горшыя савецкія часы.
Падтрымаць БАП “Да волі” можна наступнымі шляхамі:
ASSOCIATION OF BELARUSIAN POLITICAL PRISONERS
Aleje Jerozolimskie 89 / 43, 02-001 Warszawa, Polska
KRS 0001110553, NIP 7011212005
Рэквізіты для ахвяраванняў:
PLN: PL 86 102 049 000 000 880 236 937 995
€: PL 18 102 049 000 000 850 236 938 008
$: PL 82 102 049 000 000 870 236 938 019
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя






