BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларуская Акадэмія атрымала ўласны офіс у Беластоку

2024 год называюць надзвычай плённым у Беларускай Акадэміі, вышэйшай навучальнай установе, якая працуе ў Польшчы. Сёлета ў яе падвысіўся статус – цяпер Беларуская Акадэмія з’яўляецца афіцыйным філіялам Вышэйшай школы кадраў менеджмента ў Коніне. А напярэдадні Калядаў Акадэмія атрымала і свой уласны офіс у Беластоку.

Кажа ініцыятарка і стваральніца Беларускай Акадэміі Святлана Куль-Сяльверстава:

– Мы былі без прытулку, фактычна ў нас было сяброўскае памяшканне на Роха, не нашае. А гэты офіс наша Вышэйшая школа арэндавала на Міцкевіча, 15 “А”. Тры пакоі ў такім ладным асабнячку. І планы ў нас вялікія. Па-першае, мы рэкрутацыю вядзём, сюды можна прыйсці пракансультавацца па рэкрутацыі, па дакументах. Будуць вызначаны гадзіны, калі будзем прымаць.

Беларуская Акадэмія – адзіная ў Польшчы вышэйшая навучальная ўстанова, дзе выкладанне адбываецца і на беларускай мове. Заняткі ў ёй праходзяць анлайн, таму студэнты акадэміі жывуць не толькі ў Польшчы.

Беларускае Радыё Рацыя