BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларуская Акадэмія праводзіць чарговы набор

Беларуская Акадэмія, якая заснаваная ў Польшчы, працягвае працаваць і развівацца. Сёлета ў яе падвысіўся статус – цяпер яна з’яўляецца афіцыйным філіялам Вышэйшай школы кадраў менеджмента ў Коніне.

Гэтымі дня працягваецца набор ў ВНУ, кажа прафесар Святлана Куль-Сяльверстава:

Мы зараз вядзем набор. У нас зноў ідзе набор на спецыяльнасць «Адміністрацыя», гэта бакалаўрыят, то бок першая ступень. І ідзе набор на «Адміністрацыю» другой ступені – магістарскую. «Адміністрацыя» першай ступені ў прынцыпе набіраецца, там не так шмат людзей трэба, набор мы працягнем. А вось з магістаркай можа мы на сакавік перанесём. Магістарская ступень у нас новая, у іх першы семестр прайшоў, зараз будзе другі.

Беларуская Акадэмія – адзіная ў Польшчы вышэйшая навучальная ўстанова, дзе выкладанне адбываецца і на беларускай мове. Заняткі ў ёй праходзяць анлайн, таму студэнты акадэміі жывуць не толькі ў Польшчы.

Беларускае Радыё Рацыя