Беларуская акадэмія ў Польшчы плануе сёлета наладзіць летнюю школу на Беласточчыне для сваіх выкладчыкаў і студэнтаў.

«Гэта вельмі патрэбна і для кансультацый, і для паляпшэння камунікацый», – паведаміла доктар навук, прафесар, каардынатар Беларускай акадэміі Святлана Куль-Сяльверстава.
– Я лічу, што трэба яднаць беларускіх студэнтаў і яднаць выкладчыкаў. Мы хацелі наладзіць сустрэчы зімой, але ў нас з-за аб’ектыўных абставінаў не атрымалася. Таму будзем арганізоўваць летам летнюю школу для выкладчыкаў, такую вялікую сустрэчу-семінар на тыдзень у Гайнаўцы. Менавіта каб не проста онлайн, а офлайн. Каб пазнаёміліся, абмеркавалі, пасябравалі. Такога не хапае для беларускіх выкладчыкаў і для студэнтаў таксама.
Святлана Куль-Сяльверстава працавала на кафедры турызму і рэкрэацыі Беластоцкага політэхнічнага ўніверсітэта. З 2021 ініцыятар стварэння і адзін з арганізатараў Беларускай акадэміі ў Польшчы.
Беларускае Радыё Рацыя






