BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларуская асацыяцыя палітвязняў “Да Волі” ладзіць фэст для былых зняволеных

Беларуская асацыяцыя палітвязняў “Да Волі” правядзе фэст для былых зняволеных і іх сяброў. Імпрэза пройдзе ў суботу, 28-га верасня, у Варшаве каля Віслы.

Распавядаюць арганізатары падзеі Алег Кулеша і Даніла Ганчароў:

-Гэта будзе фуд-корт, канцэрт, свята. Развітаемся з летам, якое сышло, патаньчым, паслухаем музыку.

-Праект “Палітвязні на Вісле” існуе ў нас амаль што год. Ідэя сама пайшла ад дудароў, сабрацца ўсім палітвязням на Вісле. Бо нам трэба падтрымліваць сваё асяроддзе, знаходзіць жывую камунікацыю, не праз інтэрнэт, каб людзі бачылі адзін аднаго. Мы вырашаем шмат розных пытанняў – па дапамозе, па стасунках.

Сярод выступоўцаў – Алесь Дзянісаў, Аляксандр Памідораў, Lear, Уля Паўловіч (Atesta), Belarusian Truestory, Зміцер Бартосік, Піт Паўлаў, Ігар Сігоў, Школа беларускай традыцыйнай культуры і Варшаўскія Бурдоны (Дудары).

Для ўдзелу патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя