Падрыхтоўкай да Дня волі зараз пераважна занятыя прадстаўнікі Беларускага Культурнага Таварыства “Хатка” у Гданьску.

Правядзенне свята запланаванае на нядзелю, 24 сакавіка, – пра бягучую дзейнасць арганізацыі распавёў намеснік старшыні Раман Шчэрбаў:
– “Хатка” жыве сваім актыўным жыццём, у нашым офісе адбываецца шмат розных цікавых рэчаў. Гэта і заняткі па псіхалагічнай дапамозе, гэта і заняткі для дзетак: маляванне і спевы. Розныя майстар-класы і гэтак далей. Мы займаемся культурніцкай дзейнасцю і ў сакавіку рыхтуемся да Дня Волі
Сачыць за бягучымі мерапрыемствамі і абвесткамі “Хаткі” ў Гданьску можна, напрыклад, праз спецыяльна створаную суполку ў Фэйсбук.
Беларускае Радыё Рацыя






