BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларуская дыяспара Беластока пра курс “Беларуская этнафілалогія”

На філалагічным факультэце ўніверсітэта ў Беластоку адкрываецца новы напрамак — “Беларуская этнафілалогія”, набор на які пачнецца ўжо ў чэрвені гэтага года. Прадстаўнікі беларускай дыяспары Беластока падзяліліся меркаваннем пра новы адукацыйны напрамак. 

Пры гэтым многія беларусы падкрэслілі важнасць таго, каб навучанне было даступна не толькі ў дзённай форме, але і ў завочнай, каб студэнты маглі сумяшчаць вучобу з работай:

– Я вельмі ўсцешаная тым, што ён з’явіўся. І насамрэч я адчуваю, што ён з’явіўся канкрэтна для мяне, бо я не скончыла адукацыю ў Беларусі, у мяне не было такой магчымасці. Я сур’ёзна разглядаю тое, каб пайсці навучацца тут.

– Гэта цудоўная магчымасць, мне б даць рады з польскай мовай, а наконт беларускай мовы я зараз у такім сур’ёзным змаганні за тое, каб маё дзіцё навучалася ў школе па-беларуску.

– Не атрымаецца, бо працую, але хацелася б.

Міждысцыплінарная праграма “Беларускай этнафілалогіі” ўключае элементы культуралогіі, рэлігіязнаўства, гісторыі, ангельскай мовы і нават аналіз гістарычных дакументаў Вялікага княства Літоўскага. Курс разлічаны на тры гады, а рэгістрацыя абітурыентаў у сістэме анлайн-падбору кандыдатаў IRK стартуе ўжо ў чэрвені.

Цалкам матэрыял слухаце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя