BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларуская дыяспара Беластока сустрэлася з кіраўніцтвам Палка Каліноўскага

У беларускім хабе «Новая Зямля» ў Беластоку адбылася сустрэча беларускай дыяспары з камандзірам Палка Кастуся Каліноўскага Дзянісам “Кітом” Прохаравым і намеснікам камандзіра Палка Каліноўскага Вадзімам Кабанчуком

Кажуць госці сустрэчы:

– Дзякуй за сустрэчу. Прыемна, што было вельмі шмат людзей, напэўна, каля 100 чалавек было. Пытанні вельмі такія напружаныя. Але не скажу, што яны нейкія правакацыйныя. Людзей цікавіць увогуле жыццё ў падраздзяленні, стан ва Украіне, якая там зараз вайна. І ўсіх хвалюе пытанне, ці тычыцца ўвогуле гэтая вайна Беларусі.

– Прыйшоў, таму што хацеў паглядзець што ўвогуле з сябе прадстаўляюць гэтыя хлопцы. Убачыцца з імі, паглядзець, паразмаўляць.

– Я знаёмая з некаторымі хлопцамі, хто там зараз. Таксама маю людзей, якіх лічу сваімі сябрамі з тых шэрагаў. У мяне няма ніякіх падстаў не давяраць ім. Я разумею, што яны штодня рызыкуюць сваім жыццём.

– Па закліку душы і сэрца. А пытанні не задаваў, не люблю адсвечваць таксама вось гэта.

Агулам на сустрэчы сабралася каля 100 чалавек. Адпаведна можна было набыць фірмовую прадукцыю “каліноўцаў”. Усе сродкі ад продажу пойдуць на параненых ваяроў і дапамогу сем’ям загінулых.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя