24 снежня (нядзеля) ЗАПРАШАЕМ на гарадскі пляж Дайліды а 13:00 на акцыю салідарнасці з тысячамі палітвязняў рэжыму Лукашэнкі, якія ў нялюдзскіх умовах знаходзяцца ва ўмовах беларускіх канцлагераў.

Так, менавіта канцлагерамі можна назваць беларускія турмы і калоніі, бо ёсць вялікая колькасць сведчанняў, што палітвязняў там наўмысна збіваюць, катуюць, прыніжаюць, імкнуцца зламаць.
Хутка мы сядзем за святочна накрытыя сталы з роднымі і блізкімі, але, нажаль, лепшыя з беларусаў будуць сустракаць Каляды і Новы Год за кратамі.
Прыходзьце яшчэ раз голасна пракрычаць аб нашым агульным болю.
Што будзем рабіць?
З партрэтамі палітвязняў і бел-чырвона-белымі сцягамі выкажам нашу падтрымку зняволенным героям Новай Беларусі.
Беларускія маржы Беластока традыцыйна на знак салідарнасці выкупаюцца ў халоднай вадзе ў падтрымку смелых беларусаў, якія за свае палітычныя перакананні сядзяць ў турмах і на Акрэсціна.
Размовы, гарбата, новыя знаёмствы.
Смела можна прыносіць каву/гарбату/печыва і знаёміцца з новымі людзьмі ў сяброўскай атмасферы.
(Plaża Miejska Dojlidy. Адрас: Plażowa, 15-502 Białystok, даехаць можна аўтобусам лініі 101).
Арганізатары