19 студзеня (нядзеля) а 15.00 беларуская дыяспара Беластока запрашае на акцыю з нагоды надыходзячых у Беларусі “бязвыбараў”, каб нагадаць свету, у якой абстаноўцы адбудуцца гэтыя “выбары”.

Акцыя адбудзецца па адрасе: skwer Wolnej Białorusi, 1, Białystok (каля кансуляту РБ).
Выбары без выбару, так як гэтая сістэма звыкла функцыянуе. Фарс з высокімі лічбамі для састарэлага тырана. Па-за межамі закона, справядлівасці, праўды. На фоне бясконцых рэпрэсій, прыніжэння, запалохвання ўласнага народа. На фоне вайны, развязанай у тым ліку і з дапамогай сініх пальцаў дыктатара.
Гэта – не наш выбар. І не нашыя “выбары”. Справядліва выбіраць кіраўніка нашай краіны – тое, чаго б мы, беларусы, вельмі хацелі. І такі дзень прыйдзе.
Запрашаем на акцыю, каб яшчэ раз нагадаць пра тысячы палітвязняў у беларускіх турмах, пра забойства палітзняволенных, пра арышты і рэпрэсіі ўсіх нязгодных з існуючым рэжымам Лукашэнкі.
МЫ-ГОЛАС БЕЛАРУСАЎ!
Нам не ўсё адно!
Арганізатары акцыі
Фота: mlyn.by






