BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Беларуская Дыяспара Беластока” запрашае на “Дзень Годнасці”

9 жніўня а 18:30 “Беларуская Дыяспара Беластока” запрашае на акцыю з нагоды чацвёртай гадавіны выбараў 2020 года і пачатку беларускіх пратэстаў – “Дзень Годнасці”. 

Акцыя адбудзецца ў цэнтры Беластока на плошчы Касцюшкі каля помніка Пілсудскаму 9 жніўня а 18.30.

“Мінула чатыры гады. Мы ідзём цяжкім шляхам. Тысячы беларусаў сядзяць у турмах, сотні тысяч апынуліся ў эміграцыі, многія, на жаль, загінулі. Рэпрэсіі і пераслед з боку рэжыму Лукашэнкі не спыняюцца. Шмат хто стаміўся ад гэтага шляху. Мы толькі людзі. Але ж мы ўсе МАРЫМ пра вызваленне палітвязняў. Мы ўсе СУМУЕМ па дому. Мы ўсе ХОЧАМ ЛЕПШАГА для нашай краіны. І нягледзячы на стомленасць і боль, мы ПРАЦЯГВАЕМ РАБІЦЬ тое, што ў нашых сілах: нехта – вялікія ўчынкі, а нехта малыя, але таксама важныя і годныя. Мы заклікаем вас прыйсці на акцыю! Прыходзьце апранутыя ў адзенне колераў нацыянальнага сцяга. Пакажам сваю годнасць, салідарнасць, надзею! Таму што ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ! І будзе жыць вечна! У кожным беларускім сэрцы і ў вялікім свеце!”