
Напісанне паштовак і лістоў палітвязням у Беларусі, выставы, літаратурныя вечарыны, круглыя сталы, традыцыйныя штотыднёвыя сустрэчы ды падрыхтоўка да Новага года і Калядаў.
І гэта далёка не поўны спіс спраў, якімі займаюцца прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Бельгіі, распавяла беларуска Марына Леваценка:
– Набліжаюцца Каляды і самае актуальнае гэта павіншаваць усіх беларусаў і ўсіх людзей добрай волі з надыходзячым святам. Хочам пажадаць міру, дабра, здароўя, сілы духу і больш пазітыўных навін. Напэўна гэтым зараз занятыя ўсе, не толькі беларусы і бельгійцы. Нам бы хацелася зладзіць Каляды і трошкі адпачнуць.
Адно з апошніх яскравых мерапрыемстваў у Бельгіі – гэта арт-праект “Rooting Point” 4-х беларускіх мастачак: Алены Давідовіч, Юліі Мекес, Дар’і Акерман і Ташы Арловай. Так беларусы хацелі прыцягнуць увагу больш шырокай аўдыторыі да культуры Беларусі ды захавання ўласнай ідэнтычнасці ў эміграцыі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: dze.chat






