Дапамога беларусам у цяжкіх жыццёвых абставінах, сумеснае баўленне часу падчас спартовых, турыстычных і культурніцкіх мерапрыемстваў, збор сродкаў для беларускіх ваяроў ва Украіне і для ўкраінцаў. Такім чынам складваецца дзейнасць прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў польскім горадзе Познань.

Распавядае адзін з адміністратараў мясцовага чата, беларус Яўген Карнеявец:
– Беларуская дыяспара Познані расце з кожным днём. Гэта радуе. Цяпер прыкладна 6500 тысяч беларусаў жыве ў Познані. І гэтая супольнасць цяпер пачала драбніцца на нейкія тэматычныя гуркі, групы. Калі раней было ўсё цэнтралізавана, арганізоўвалі там нейкія паходы, шашлыкі, заняткі, канцэрты, то зараз існуюць асобныя групы.
Як заўважае Яўген Карнеявец, большасць з тых, каму нешта пагражала на радзіме, ужо выехала.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота з Фэйсбуку Яўгена Карнеяўца






