Актывісты беларускай дыяспары Варшавы, не гледзячы на халоднае надвор’е, правялі дзвюхгадзінны пікет салідарнасці з палітвязнямі каля польскага Сейму. Беларусы звярнуліся да польскіх уладаў заняць больш рашучую пазіцыю па вызваленню беларускіх палітвязняў, кажа ўдзельнік пікету палітолаг Дзмітрый Балкунец:
– Галоўная мэта мерапрыемства ў тым, каб данесці да польскага ўрада пазіцыю пра неабходнасць падняць гэтае пытанне таму, што яно амаль за чатыры гады не вырашана. Адна з прапаноў, размаўляць на мове, якую разумее Лукашэнка, на мове ўльтыматуму, бо ён не разумее мову дыпламатыі. Таму прапанова, каб польскі бок выставіў яму такі ўльтыматум.
Пасля пікета ў польскі сейм была перададзена петыцыя, пад якой больш як 700 беларусаў паставілі свае подпісы з патрабаваннем спыніць грузаперавозкі з Беларуссю, калі палітвязні не будуць вызваленыя пасля ўльтыматуму Польшчы пра гэта.
Беларускае Радыё Рацыя