
Беларуская дыяспара Уроцлава ладзіць шмат цікавых падзей. Такі погляд агучыў беларус Алесь, які пераехаў у Польшчу ў 2022 годзе. Ён абгрунтаваў сваё меркаванне:
– Шмат цікавых людзей тут, розных культурных іпрэз, часта прыязджаюць беларускія музыкі, шмат чаго. Яшчэ ёсць цікавая ініцыятыва, яна называецца “Ідзём у горы”. Гэта гурт беларусаў, якія часта, раз ці два на месяц, ходзяць у горы. Вельмі цікава, бо ў Беларусі гор няма, а тут ёсць такая магчымасць пайсці разам у горы.
Цалкам слухайце ў далучаным файле:
Нагадаем, на мінулым тыдні ва Уроцлаве адбыўся Фэст незалежнай беларускай культуры. Падзея ўключала каля 20 рознафарматных мерапрыемстваў.
Беларускае Радыё Рацыя





