
У Беларусі так званая электаральная кампанія – гэта чарговая магчымасць прадэманстраваць, што дзеючы ўрад нелегітымны. Гэта можна зрабіць рознымі спосабамі, ад галасавання за альтэрнатыўных кандыдатаў да байкоту, – лічыць прадстаўніца беларускай дыяспары ў Бельгіі Маргарыта Тарайкевіч:
— Калі мінулыя выбары, якія рэжым прайграў, нягледзячы на сваю злачынную сістэму фальсіфікацый, што не дапамаглі захаваць уладу, Лукашэнка зладзіў дзяржаўны пераварот. Зараз ён спрабуе стварыць уражанне сваёй легітымнасці праз новыя так званыя выбары.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Маргарыта Тарайкевіч таксама лічыць, што выбары варта выкарыстоўваць як магчымасць нагадаць міжнароднай супольнасці пра сітуацыю ў Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя






