Завяршаецца вясельны сезон. „Сёлета мы ладзілі розныя святы, некаторыя з іх былі з нацыянальным каларытам“, — адзначыла беларуская арганізатарка падзей, якая цяпер жыве ў Варшаве, Любоў Шыбаршына. Госця Рацыі распавяла нашаму радыё пра адметнасці гэтага сезону.
— Для беларускага івентара, які пераехаў на эміграцыю, ён найперш для мяне важны тым, што ў мяне стала больш кліентаў. І гэта многія, хто пераехаў, з кім я працую з івент-сферы, яны таксама гэта адчулі.
І гэта ўсяляе ў нас веру, надзею і яшчэ больш любові да нашай прафесіі. Бо жаніцца будуць людзі заўсёды, і мы разумеем, што нягледзячы на ўсе нюансы, людзям хочацца свята, а мы тыя людзі ў івент-сферы, тыя, якія любяць, хочуць і ўмеюць гэта рабіць на высокім роўні. І гэты сезон яшчэ больш прынёс пэўнасці ў тым, што беларусы працуюць у разы больш прафесійна і лепш за падрадчыкаў еўрапейскіх.
Хаця ёсць нюанс сёлета таксама. І на кожнай пляцоўцы мы атрымліваем процьму кампліментаў ад палякаў, наколькі мы дакладна зладжаны і выдатна працуем, наколькі дзівосныя і харошыя імпрэзы, мы робім, наколькі нестандартныя варыянты дэкору мы прапануем пляцоўцы, і яны рэальна вельмі любяць і чакаюць нас зноў.
І яшчэ вельмі важны нюанс хачу адзначыць, што сёлета ў мяне асабіста так склалася, што ў мяне было дзве імпрэзы ў Каралеўскай каве. Гэтая ўстанова, якую адкрылі беларусы, там былі не вяселлі, а карпаратыўныя імпрэзы. Я вельмі задаволеная супрацаю, і гэта вельмі прыемна, што ўжо адкрыліся такія ўстановы, беларусы адкрылі такія ўстановы, у якіх можна праводзіць закрытыя імпрэзы.
І яны стараюцца ствараць свята і для сябе, і для сваіх гасцей, і для сваіх блізкіх. Асабліва на эміграцыі гэта вельмі дорага, калі вельмі многія блізкія з цяжкасцю атрымліваюць візы.
І гэта заўсёды вельмі душэўныя імпрэзы, якія проста цудоўныя. Ты і так атрымліваеш асалоду ад эмоцыямі, уласна, таму працуеш у гэтай сферы. А на эміграцыі гэта яшчэ больш адчуваецца. Сапраўды, мае кліенты мяне зараджаюць на год наперад.
Ну, а вяселле гэта наогул такое сямейнае душэўнае свята. Заўсёды з нейкім крэатывам. Я думаю, што налета будзе яшчэ больш і лепей. Але гэты сезон проста пакінуў у маім сэрцайку вельмі шмат яркіх уражанняў.
Цалкам размову слухайце ў далучаным гукавым файле:
З арганізатаркай вяселляў і карпартарыўных падзей Любоўю Шыбаршынай гутарыла Марына Савіцкая.
Беларускае Радыё Рацыя