За тыдзень беларускія мытнікі затрымалі 80 тон польскіх груш, якія везлі ў Расею. Агульны кошт грузу – 570 тысяч рублёў.

Чатыры грузавікі з садавінай былі спыненыя каля расейскай мяжы. Грушы транспартаваліся без неабходных дакументаў і сертыфікатаў, паведамляе ДМК.
Устаноўлена, што адзін з грузавікоў ад польска-беларускай мяжы ехаў на беларускіх нумарах, а ў Віцебску іх замянілі на расейскія. Па дакументах кіроўца вёз тавар у Оршу, але насамрэч ехаў у іншым напрамку.
Перавозчыкі будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне парадку перавозкі садавіны.
Беларускае Радыё Рацыя