BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларуская прастора «Робім разам» ладзіць Купалле для беларускай дыяспары ў Польшчы

21-22 чэрвеня Беларуская прастора «Робім разам» будзе ладзіць народнае свята Купалле для беларускай дыяспары ў Польшчы.

Таму ад чыстага сэрца арганізатары свята запрашаюць усіх беларусаў, хто хоча ведаць беларускія традыцыі і добра адпачыць разам з сям´ёй на прыродзе, гаворыць адна з арганізатарак свята Ганна Аляксандрава:

21 чэрвеня будзем ладзіць традыцыйнае свята на беразе Віслы. Пачатак будзе а 19-й гадзіне. А 22-га чэрвеня будзе мерапрыемства больш падобнае на пікнік для сем’яў. Будзе шмат цікавостак для ўсіх узростаў, у тым ліку для дзяцей. Гэта будзе 22-га а 16-й на поле Макатоўскім.

Але, паводле Ганны, да свята патрэба падрыхтавацца, каб яно прайшло зладжана і прыгожа. Рэпетыцыя адбудзецца 13 чэрвеня а 18 гадзіне:

– Гэта будзе падрыхтоўчы занятак па спевах, карагодах, святкаванню.

Пажаданні і прапановы падчас падрыхтоўкі да свята прымаюцца, кажа Ганна Аляксандрава. Тэлефон для сувязі: +48 573 202 950

Беларускае Радыё Рацыя