BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларуская прастора «Робім разам» ладзіць прэс-канферэнцыю

Беларускі Моладзевы Хаб (Беларуская прастора «Робім разам») сёння, 19 снежня, ладзіць прэс-канферэнцыю для журналістаў і зацікаўленых асоб для асвятлення дзейнасці Хаба ў справе вызвалення палітвязняў, у тым ліку Анджэя Пачобута.

Сяргей Бульба

Акрамя гэтага будуць узняты пытанні па функцыянаванні Беларускага Моладзевага Хаба (Беларускай прасторы «Робім разам») у памяшканні на Канстытуцыі, 6. Ёсць рызыка для беларусаў страціць гэтае памяшканне, кажа прадстаўнік Нацыянальна-дэмакратычнай платформы Анатоль Фёдараў:

Калі браць палітычную ролю, якую адыгрывае гэты новы цэнтр, размешчаны па адрасе Канстытуцыя, 6, які ўзначальвае Сяргей Бульба, то гэта адна з вельмі нямногіх структураў у Польшчы, якая спрабуе зрабіць карыснае для беларусаў.

Дзмітрый Балкунец: Канфлікт, які там ужо назіраецца два гады, я думаю, што гэта нікому на карысць не ідзе. Як яго вырашыць? У гэтай сітуацыі кампрамісным варыянтам, я думаю, было б, каб дзве арганізацыі атрымалі б магчымасць мець свае памяшканні.

Паводле Змітра Балкунца, дзве арганізацыі павінны мець магчымасць развівацца і працаваць. Ад гэтага выйграе ўся дэмакратычная грамадскасць тут, у Варшаве, і канфлікт будзе вырашаны.

Прэс-канферэнцыя адбудзецца ў сёння, 19 снежня, а 12-ай гадзіне.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя