Гэта адбудзецца 9 верасня. Супрацоўнікі Прасторы рыхтуюць невялікую імпрэзу.

Калектыў будзе рады бачыць усіх беларусаў, якія паверылі ім і мелі магчымасць бачыць самаадданую працу валанцёраў Прасторы, дзеля паляпшэння жыцця беларусаў у эміграцыі, кажа менеджар “Прасторы” Ганна Аляксандрава:
– Будзе невялічкая прэзентацыя нашай дзейнсасці, што мы зрабілі за гэты год, што ў нас адбывалася. Цікавосткі пакажам. Выступяць людзі, якія праводзяць нейкія заняткі і майстар-класы, да іх можна будзе запісацца. Таксама запрашаем тых, хто хоча нас павінашваць, мы вельмі адкрытыя для падарункаў. Можаце спякчы торт сваімі ручкамі, прынесці гарбатку, каву, печыва. Калі ласка, прыносьце, потым пасядзім за агульным сталом.
Паводле Ганны Аляксандравай, Беларуская прастора «Робім разам» чакае беларусаў ў панядзелак, 9 верасня, а 19.00, каб падзяліць іх радасць.
Беларускае Радыё Рацыя






