BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларуская прастора ў Вільні працягвае шукаць фінансаванне

Speed Friending in English, Music & Poetry Open Mic #3, “Юныя інжынеры”, квір-фестываль “За межамi”, Quiz Night made by Human & A.I. interaction – такія бліжэйшыя мерапрыемствы пройдуць у CreateCulture Groupe (Вільня, Karmelitų 5) цягам бліжэйшага тыдня. Беларуская прастора пакуль не закрываецца, але актыўна працягвае шукаць фінансаванне, распавяла выканаўчая дырэктарка і сузаснавальніца Надзея Ількевіч:

– Мы зрабілі фандрайзінг, але на арэнду не сабралі. Прынялі цяжкае вырашэнне, працягнуць дзейнасць, але коштам паловы каманды. Зараз замест васьмі засталося чатыры асобы. Мы з Таняй зараз выконваем абавязкі прасоўвання, адміністратараў і арганізатараў мерапрыемстваў. Усё ж такі ёсць попыт на прастору, шмат людзей адгукнулася.

Цалкам гутарка ў далучаным гукавым файле:

Надзея Ількевіч дадала, што з 27 лістапада да 21 снежня адбудуцца КінаКаляды48. Сёлетняя тэма — беларускія калядныя традыцыі — абрады, музыка, маскі і іншыя элементы культуры. Гэта магчымасць зняць уласны кароткаметражны фільм за 48 гадзін.

Беларускае Радыё Рацыя