Пошукам памяшкання і фінансаў для сталых сустрэч ды інстытуалізацыяй арганізацыі беларусаў для таго, каб мець магчымасць больш фармальна камунікаваць з мясцовымі ўладамі і вырашаць праблемы беларусаў – цяпер занятыя сябры беларускай дыяспары ў літоўскім горадзе Коўна, – адзначыла дырэктарка Polyglot language organization VšĮ, якая прадстаўляе Беларускую Сябрыну Коўна Вераніка Выгоўская:
– Хацелася б, каб гэта была поўнавартасная арганізацыя, з радай, з планам дзейнасці і г.д., з памяшканнем, бо ў нас няма памяшкання, і мы то тут, то там са сваімі актыўнасцямі. Таму вось такія планы – інстытуалізавацца, зарэгістравацца, атрымаць статус юрыдычнай асобы, займець памяшканне, пасябраваць з мэрыяй.

Для беларусаў Коўна таксама застаецца важнай культурніцкая дзейнасць – да дыяспары завітваюць беларускія музыкі і літаратары, адзначаюцца беларускія і літоўскія святы, шануецца беларуская гісторыя.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






