Чарговы навучальны сезон у межах праекту Беларуская школка ў Вільні падыходзіць да звяршэння. Агулам наладжаная праца ў 18 гуртках.

Гэта 158 дзяцей, якія з рознай перыядычнасцю наведваюць заняткі, – распавяла менеджарка праекту Марына Абрамовіч:
-Зараз ужо навучальны год ідзе да завяршэння. І ў нас асноўныя мэты – гэта зрабіць нейкія невялічкія справаздачы ў розным выглядзе для нашых дзяцей, каб мы добра разумелі, чаму за год навучыліся, якія вынікі нашай працы і іх таксама. Таксама мы рыхтуемся да вялікага выпускнога.
Беларуская школка ў Вільні – гэта месца для камунікацыі і развіцця беларускіх дзетак і сустрэч іх бацькоў, ды пашырэння беларускай мовы і культурнай спадчыны. Яна месціцца ў Цэнтры беларускай супольнасьці і культуры.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя