BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларуская сустрэча ў Бельведэры

У Варшаве ў Бельведэры адбылася ўрачыстая калядная сустрэча прэзідэнта Польшчы Караля Наўроцкага і кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінету Святланы Ціханоўскай пры ўдзеле прадстаўнікоў беларускай дыяспары. Сярод гасцей былі палітычныя і культурныя дзеячы, грамадскія актывісты і журналісты, а таксама палітвязні. Гасцей чакалі выступы лідараў краін, творчая праграма – калядаванне ад Школы беларускай традыцыйнай культуры – і фуршэт.

Распавядае прадстаўніца АПК па нацыянальным адраджэнні Ірэна Кацяловіч:

– Беларускае кам’юніці, беларуская супольнасць за мяжой найвялікшая акурат у Польшчы. І культурніцкае жыццё засяроджана таксама ў Польшчы. Я, як адказная за культурны кірунак у дэмакратычных сілах, сёння акурат звяртаю ўвагу менавіта на гэта. І калі нашае такое шырокае прадстаўніцтва і такое вялікае, яно ўзаемна інтэгруецца з мясцовымі праектамі і ініцыятывамі. Калі адбываецца ўзаемакультурніцкі абмен, наладжваецца супраца. Гэта вельмі важна ведаць, што вашае кам’юніці, вашую супольнасць, вас, як беларусаў, на такім узроўні вітаюць у гэтай краіне.

Падтрымаць імпрэзу завіталі і выступоўцы папярэдніх калядных падзей у Бельведэры.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя