Беларуская вечарына “Back Door Bar: сяброўскі вайб” пройдзе сёння ў Варшаве. Падзея прысвечаная закрыццю беларускай пляцоўкі, якая прапрацавала ў цэнтры сталіцы 2 гады.

Удзельнікі канцэрту Аляксей Ажогін і Андрэй Манкевіч распавялі, чаму вырашылі далучыцца да імпрэзы.
– Па-першае, гэта прастора, у якой мы гралі, па-другое, гэта прастора, якая была кавалачкам беларускасці ў нашай гісторыі. А па-трэцяе, гэта насамрэч вельмі цікавая прастора, да якой было варта звярнуць сваю ўвагу.
– Для мяне Back Door Bar – я бачыў, як яны рабілі рамонт доўгі тэрмін – тры месяцы. Яшчэ не было сцэны хмельнай, але ж яны ўжо былі. Гэта была кропка, дзе збіраліся беларусы, дзе геаграфічна было вельмі зручна сустракацца ў цэнтры Варшавы. Потым мы сябравалі, як кажуць, дамамі.
У развітальным канцэрце прымуць удзел гурты “паўтарычалавека”, “Captain Hmiel”, “CzesLove”, Арцём Невыважук і “Arhedelic”. На падзеі таксама можна будзе набыць мерч з нацыяльнай сімволікай. Уваход на імпрэзу вольны, пачатак у 19:30.
Беларускае Радыё Рацыя






