Дзіцячы садок № 14 з польскай і беларускай мовамі навучання 20 і 21 лютага запрашае на Дні адкрытых дзвярэй. Супрацоўнікі садка пакажуць будынак пасля рамонту і распавядуць пра ўмовы знаходжання дзяцей ва ўстанове.
Кажа дырэктарка дзіцячага садка № 14 Ганна Смык-Койла:
– Запрашаем усіх ахвотных для таго, каб дзеці мелі магчымасць сустрэцца з беларускай культурай, з асяродкам беларускай нацыянальнай меншасці. Але таксама і ахвотных з польскага асяродка, якія хацелі б выхаваць сваіх дзяцей у пазнанні шматкультурнасці, у аб’яднанай польскай і беларускай тоеснасці, з якой сустракаемся на Падляшшы.
Адпаведна электронны набор у дзіцячыя садкі Беластока распачнецца а 8-й раніцы ў панядзелак 26-га лютага.
Для грамадзян Беларусі маецца мажлівасць запісаць дзяцей у беларускамоўныя групы дзіцячага садка №14.
Цалкам гутарка ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя