24 лютага ў Пачатковай школе №4 імя Сібіракаў у Беластоку прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй. Бацькі будучых першакласнікаў мелі магчымасць пазнаёміцца з адукацыйнай прапановай установы, пагутарыць з настаўнікамі і даведацца пра ўмовы навучання.

Асобную цікавасць выклікаў клас з дадатковым навучаннем беларускай мовы. Настаўніца Ганна Плашчынская падкрэсліла, што школа адкрытая для ўсіх дзяцей, чые бацькі хочуць, каб яны вывучалі беларускую мову:
– Да нас прыходзяць дзеткі нават з самых далёкіх раёнаў дзеля беларускай мовы. Таму што ў нас тут вельмі цікава. Мы праводзім заняткі не толькі ў сухой форме. У нас гульні розныя, мы вучым вершыкі, песні, удзельнічаем у конкурсах. Дзеці, якія ходзяць на беларускую мову, могуць удзельнічаць у тэатральным гуртку, які мы вядзём разам з прафесіянальным акторам.
Тым часам у Беластоку да 6-га сакавіка працягваецца рэкрутацыя ў гарадскія адукацыйныя ўстановы на 2026/2027 навучальны год. Набор вядзецца таксама ў 39 пачатковых школах — для будучых першакласнікаў прадугледжана каля 3,8 тысячы месцаў.
Рэкрутацыя тут:
https://www.bialystok.pl/pl/dla_mieszkancow/edukacja/rekrutacja/nabor-do-szkol-podstawowych.html.
Цалкам гутарка:












Беларуске Радыё Рацыя






