Беларуская праваслаўная супольнасць капліцы св. Рыгора Перадзэ ў Варшаве падрыхтавала альбом велікодных літургічных спеваў па-беларуску. У межах праекта запісана 36 трэкаў, а таксама падрыхтаваны ноты для велікоднага набажэнства.

Альбом плануюць апублікаваць на стрымінгавых платформах на пачатку красавіка. Як распавяла каардынатарка праекта Наталля Хлебус, праца над матэрыяламі заняла некалькі гадоў і ўключала пераклад літургічных тэкстаў, музычную адаптацыю і падрыхтоўку нот:
– Гэты прыход служыць на польскай мове. І наша супольнасць далучылася да гэтай супольнасці, але са сваім беларускамоўным праектам. Гэта было ўхвалена праз кіраўніка польскай царквы Мітрапаліта Саву. Вынікі такія: у нас цяпер ёсць велікодныя спевы, ёсць ноты і тэксты, якія можна выкарыстоўваць, яны ў адкрытым доступе. У праекце ўдзельнчалі людзі, якія валодаюць грэчаскай мовай.
Супольнасць таксама збірае ахвяраванні на развіццё беларускамоўных літургічных спеваў — падрыхтоўку новых нотных зборнікаў, музычную карэктуру і наступныя запісы.
У планах праекта — выданне нотных зборнікаў літургій святога Яна Златаўста і святога Васіля Вялікага, а таксама падрыхтоўка музычных матэрыялаў да іншых вялікіх царкоўных святаў.
Як ахвяраваць:
► праз Zrzutka (Wydanie nut do prawosławnych nabożeństw po białorusku) тут (https://zrzutka.pl/8rutr6) і ў QR-кодзе на фота;
► праз Buymeacoffee (Belarusian Orthodox Music Project) тут (https://buymeacoffee.com/prawaslaunajawarszawa) і ў QR-кодзе на фота;
► гатоўкай, калі ў нас адбываецца набажэнства: 15 сакавіка; 12 красавіка на Вялікдзень з польскамоўнай супольнасцю; 26 красавіка; 17 мая.
Цалкам матэрыял:






Беларускае Радыё Рацыя
Фота Супольнасці.






