Беларускаму клубу ў Варшаве “Scena Chmielna” патрабуецца фінансавая дапамога.

“На нашай пляцоўцы адбывалася шмат файных падзей, у тым ліку і дабрачынных”, – распавялі нашаму радыё сузнавальнікі ўстановы:
– За гэтыя паўтары гады мы правялі процьму падзей, іх рэальна больш, чым дзён за гэтыя 17 месяцаў. Вельмі часта некалькі падзей у адзін дзень, і размова не проста пра беларускамоўныя квізы ці канцэрты беларускіх гуртоў. Гэта былі добрачынныя падзеі і зборы сродкаў.
– Любая капейка можа дапамагчы, кожны, хто бываў у нас у клубе, ведае нашу працу і наш клуб. Менавіта да іх звяртаемся, калі б ім хацелася, як і нам, каб гэта месца засталося, каб аб’яднацца ўсім разам, звяртаемся да іх.
Нагадаем, у клубе Scena Chmielna ладзіліся канцэрты гуртоў Gods Tower, Relikt,
Dzieciuki, Intelligency, Leibonik, :B:N:, Niczos і Sw@da, серыя дабрачынных украінскіх фэстаў «Завжди Вiльна» ды іншыя.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Падтрымаць клуб можна праз дабрачынны рахунак:
Мэта плацяжу: Darowizna Scena Chmielna
04 1020 1127 0000 1002 0385 4809 — Для Польшчы
PL04 1020 1127 0000 1002 0385 4809 — Для іншых краін
Беларускае Радыё Рацыя