Беларускі арт-маркет пройдзе ў Варшаве ў нядзелю, 23-га лютага.

“Падзея будзе прысвечаная жанчынам. На ёй мы прапануем гасцям цудоўную магчымасць набыць унікальныя і арыгінальныя падарункі для сваіх блізкіх”, – распавяла суарганізатарка мерапрыемства Ганна Прышывалка:
– Гэта такі будзе цудоўны нядзельны маркет, калі можна будзе знайсці і ўжо напярэдадні вясны пашукаць падарунак сабе, маці, сястры. Будзе і адзенне добрае, таксама і прыгожыя аксесуары, элементы дызайну для дома, свечкі, мыла. Усё такое прыгожае, з файнай энергіяй.
Падзея пройдзе на пляцоўцы “Прастора” (Hoża, 41) з 11 да 19 гадзін.
Беларускае Радыё Рацыя






