«Восеньскі маркет эмоцый» – пад такой назваю 6-7 верасьня 2025 года ў Варшаве адбыўся маркет беларускіх майстроў. Маркет адбываўся ў цэнтры польскай сталіцы ў рэстаўрацыі «Крулеўска» і ён сабраў амаль тузін майстроў з усёй Польшы.

Пра тое, што можна было набыць на маркеце – распавядаюць беларускія майстры:
– Пачалі мы ўдзельнічаць таксама як мылавары, свечкавары, таму мы імкнемся прытрымлівацца тэндэнцый нейкіх восеньска-зімніх. Людзі насамрэч цікавяцца вельмі рознымі рэчамі. Вышытыя торбы, вышытыя майкі.
– Я займаюся лазернай рэзкай і гравіроўкай. І ў мяне можна набыць розны дэкор для дому, напрыклад, падстаўкі з гравіроўкай нашых беларускіх гарадоў – Менск, Берасце, Віцебск, Магілёў. Або можна замовіць. Ёсць вельмі прыгожыя падстаўкі пад алоўкі.
Арганізатары маркета падкрэслілі, што падобныя маркеты адбудуцца ў Варшаве ў лістападзе і снежні 2025 года.
Цалкам матэрыял:







Беларускае Радыё Рацыя






