BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускі будаўнік: Тут, у Літве, да маёй думкі прыслухоўваюцца на працы

39-гадовы былы беларускі будаўнік і былы палітвязень Аляксандр Бабко паўтара года таму прыехаў у Літву. Ён не адразу, але ўладкаваўся на працу і цяпер будуе драўляныя дамы.

Таксама Аляксандр актыўна займаецца грамадскай працай. Ачоліў асацыяцыю палітвязняў «Да волі» ў Вільні і актыўна прымае ўдзел у акцыях.

Кажа Аляксандр Бабко:

Дзякуй богу, нас прынялі і дапамаглі з пражываннем, працай, з усім іншым. Я Літве вельмі ўдзячны, што дапамагаюць нам. Калі адразу прыйшлося атынкоўваць, шпакляваць, я нашым беларусам казаў, што я гэтую работу не люблю, я іду на яе і ненавіджу. А сёння я прыйшоў і працадаўца і прараб прыслухоўваюцца да маёй думкі.

Аляксандр Бабко ў 2021 годзе быў асуджаны на год калоніі агульнага рэжыму па рэзананснай «справе цюкоў». Група з 7 чалавек, у ліку якіх быў Аляксандр, нанесла чырвоныя палоскі на цюкі, якія стаялі на полі ў Дзяржынскім раёне, загорнутыя ў белую плёнку.

Беларускае Радыё Рацыя