2 лістапада споўнілася два гады з моманту, калі ва Украіне пачаў сваю працу Беларускі цэнтр нацыянальнай памяці — ініцыятыва, прысвечаная даследаванню і захаванню гістарычнай памяці пра Беларусь і беларусаў у выгнанні.

Кіраўнік Цэнтра, старшыня дабрачыннага фонду «Вільна Білорусь» Аляксей Францкевіч, адзначае:
– Дзейнасць павязана з папулярызацыяй беларускіх герояў, якія загінулі ва Украіне ў змаганні супраць расейскай імперыі. Гэта збор інфармацыі пра беларускіх герояў, гэта ўвекавечванне іх памяці, гэта дапамога сем’ям беларускіх герояў, якія пражываюць ва Украіне. А прыярытэт – гэта сем’і з дзецьмі. Гэта перайменаванне вуліц. Узнагароды загіблым героям.
Па словах Францкевіча, за два гады дзейнасці Цэнтр паспрыяў наданню імёнаў беларускіх герояў шасці вуліцам ва Украіне, правёў каля 30 выставаў па ўсёй краіне і ўсталяваў шэраг мемарыяльных шыльдаў, прысвечаных асобам беларускай гісторыі і беларусам-ваярам, якія загінулі за Украіну.
Цалкам матэрыял:



Беларускае Радыё Рацыя
Фота з архівa Аляксея Францкевіча.






