BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускі Цэнтр нязломнасці з’явіцца ў Кіеве

Беларускі Цэнтр нязломнасці будзе адкрыты ў Кіеве ўжо на гэтых выходных. У выніку масавых абстрэлаў сітуацыя ва ўкраінскай сталіцы наблізілася да катастрафічнай: электраэнэргія  падаецца толькі па 2 гадзіны ў дзень. Людзі застаюцца без цяпла, без святла, хутаюцца ў тры коўдры, каб зусім не змерзнуць у хаце, калі на вуліцы -16, а батарэі — халодныя. 

Алена Жаркевіч

Існуе Беларускі цэнтр “Месца”, куды можна прыйсці, каб пагрэцца, падзарадзіць тэлефон і выпіць гарбаты. Але  для таго, каб  пункт  змог існаваць у Кіеве, патрэбна дапамога беларускай дыяспары замежжа, кажа валанцерка Алена Жаркевіч:

-Зараз патрэбная палатка. У нас нават грошы ёсць, каб набыць яе. Нам неабходныя коўдры. Акрамя таго, што мы зробім Цэнтр нязломнасці, мы паедзем па прыфрантавых шпіталях. Мы таксама збіраем грошы на электрычныя рукавіцы, альбо грэлкі для рук і ног для добраахвотнікаў. Таму што ў людзей масавыя абмаражэнні. Акрамя таго, што мы мерзнем тут, у Кіеве, хлопцы на фронце абмарожваюць рукі.

З беларускімі валанцёрамі ў Кіеве можна звязацца праз ТГ-канал Валанцерскага цэнтра «Cустрэча».  Можна напісаць Алене Жаркевіч наўпрост у фэйсбук. Любая дапамога  – гэта спосаб для беларусаў  прадэманстарваць  салідарнасць з украінскім народам.

@sustrecha_admin –ТГ

https://www.facebook.com/share/p/1CQsN2zFZZ/?mibextid=wwXIfr  – пост Алены  Жаркевіч, дзе падпрабязна напісана, чым можна дапамагчы.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя