BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускі Хаб «Новая Зямля» пераехаў у новае памяшканне і рыхтуе новую канцэпцыю

Беларускі Хаб «Новая Зямля» завяршыў пераезд у новае памяшканне па адрасе вул. Роха, 5 у Беластоку. У гэты час тут праводзяцца рамонтныя работы, каб падрыхтаваць прастору для новай канцэпцыі хаба.

Кажа кіраўніца праўлення фонда “Новая Зямля” Надзея Салаўёва:

– Мы доўгі час давалі пляцоўку любым ініцыятывам, арганізацыям, нашай дыяспары і беларусам у выгнанні бясплатна. Але, не на жаль, а магчыма на шчасце, не ведаю як атрымаецца, вымушаны адкрыць камерцыйную пляцоўку, якая будзе даступная для ўсіх жыхароў Беластока, і якая, мы ўпэўнены, дасць магчымасць падтрымліваць ініцыятывы, арганізацыі, мерапрыемствы хаба і надалей. Мы рамонт робім сваімі сіламі, таму марудна. Патрэбная дапамога ў фарбаванні, прыборцы, атынкоўцы сцен, трэба павесіць дзверы, зрабіць стэлаж.

Афіцыйнае адкрыццё абяцае быць яркім і запамінальным — у гонар новага этапу дзейнасці хаба 15-га лютага будзе праведзены шляхетны баль ад беларускага клуба рэканструктараў Invicus 1863. Гэтая падзея стане важным момантам у жыцці беларускай супольнасці ў Беластоку, калі хаб адкрые свае дзверы для новых сустрэч, праектаў і культурных ініцыятыў.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя