BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускі хаб “Новая Зямля” ў Беластоку просіць пра дапамогу

На ўтрыманне беларускай прасторы ў Беластоку патрабуецца 6500 злотых штомесяц. Гэта агульныя выдаткі на арэнду, камунальныя плацяжы ды працу бухгалтара.

Частку грошай хаб зарабляе самастойна. Камерцыйным праектам памяшканні здаюцца за 25 злотых за гадзіну ў будні з ранку да 18:00 гадзіны. Але такіх праектаў пакуль няшмат. Для грамадскіх ініцыятыў памяшканне бясплатнае.

Хаб шукае сродкі ў грантадаўцаў, але пэўнасці ў іх атрыманні пакуль няма. Менавіта таму хаб адкрыў анлайн-збор:

“Мы, беларусы Беластока, стварылі клёвую прастору — Хаб “Новая Зямля”. Гэта месца, дзе кожны можа рэалізаваць сваю ідэю ці праект на карысць Беларусі, захоўваючы нашу культуру і традыцыі ў выгнанні. За год з паловай працы Хаба мы правялі больш за 800 мерапрыемстваў, падтрымалі больш за дзясяць ініцыятыў і дапамаглі шматлікім беларусаў, якія апынуліся далёка ад Радзімы.

Але цяпер мы перажываем фінансава складаны перыяд, і дапамога патрэбна хабу, каб працягваць нашу дзейнасць. Вашыя ахвяраванні дапамогуць нам перажыць гэтыя складанасці і выйсці на ўстойлівасць.

Калі вам падабаецца тое, што мы робім, і калі вы паздзяляеце нашыя каштоўнасці (нацыянальная ідэнтычнасць, правы чалавека, свабода), то падтрымайце нас любой сумай, якую вы палічыце магчымай для сябе.

Зрабіць унёсак можна тут альбо праз QR код

Вялікі дзякуй за вашу падтрымку і салідарнасць!
Разам мы зможам зрабіць наша месца яшчэ лепшым і больш карысным для ўсіх.”

Крыніца: belhub.pl