Неабходна аплаціць арэнду памяшкання за жнівень, якая складае 6 тысяч злотых.

Пра гэта ў сацыяльных сетках паведаміла кіраўніца хабу Надзея Салаўёва:
-Сябры! Спадзяемся на вашую салідарнасць і дапамогу. Калі вам не абыякавыя лёс беларускай культуры і нашага хабу, далучайцеся. Мы будзем удзячныя за кожны ваш данат, на любую суму. Усім данацерам будуць вялікія падзякі і падаруначкі.
Беларускі хаб «Новая Зямля» паўстаў у Беластоку ў снежні 2022 года. За гэты час ён стаў месцам сустрэч для беларусаў, тут прайшлі шматлікія культурныя, адукацыйныя і палітычныя мерапрыемствы і сустрэчы, дзейнічае школа традыцыйнага строю, арганізаваны падлеткавы клуб і так далей.
Ахвяраванне можна зрабіць тут.
Беларускае Радыё Рацыя