У суботу 30-га лістапада ў Беларускім Хабе «Новая Зямля» пройдзе святочны навагодні кірмаш беларускіх майстроў. Таксама там жа пройдуць майстар-класы, дзе можна будзе стварыць для сябе прыгожую рэч.
Далучацца майстроў і прапаноўваць свае рэчы на продаж запрашае кіраўніца праўлення фонду “Новая Зямля” Надзея Салаўёва:
– Так, можна абавязкова з любога часу падаваць цэлы тыдзень. Калі хто не паспеў, то я дам кантакт, куды можна падаваць. Усіх заклікаю прыходзіць. Тут у нас будзе і ўжо запісалася на а 14.00 шмат майстроў, нам сталоў не хапае, будзем дастаўляць.
На кірмашы будуць прапанаваны слодычы, цацкі, шапкі, шалікі, рукавічкі, паштоўкі, разнастайныя ўпрыгожванні ды іншыя цікавосткі, зробленага рукамі майстроў. Кірмаш адбудзецца з 13-й да 18-й па адрасе Ul. Wyszynskego, 6A .
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Хаба