Пасля двухгадовай працы па адрасе вул. Wyszyńskiego, 6а, Беларускі Хаб “Новая Зямля” пераязджае ў новае памяшканне ў Беластоку, па адрасе вул. Роха, 5. 30-га снежня адбудуцца завяршальныя працы па пераездзе.

Кажа кіраўніца праўлення фонда “Новая Зямля” Надзея Салаўёва:
– Мы мяняем адно памяшканне на іншае. Троху нявызначанасць, якім чынам гэта ўсё змясціць і працягнуць працаваць у новым памяшканні, якое будзе троху абмежаванае. Але мы працягваем працаваць для аднадумцаў, беларусаў, якія тут у Беластоку і карысталіся хабам. Неяк паразумеемся. Хаб нікуды не знікае, дзейнасць працягваецца, усе нашыя ініцыятывы пераязджаюць. Два гады мы працавалі. Я вельмі рада, што два гады нам удалося тут прабыць. Будзе новы этап.
Пра дату афіцыйнага адкрыцця Беларускага Хаба “Новая Зямля” па новым адрасе будзе паведамляцца паздней. Па словах Надзеі Салаўёвай, памяшканні хаба «Новая Зямля» застаюцца «беларускай прасторай» і могуць выкарыстоўвацца беларусамі бясплатна для ладжання публічных сустрэч, грамадскіх праектаў, адукацыйных гурткоў і культурных вечарын.
Цалкам матэрыял:





Беларускае Радыё Рацыя






